



Рэха падзей 📜
Дзяды 🕯️ - свята беларускага народнага календара.
Гэта адна з самых вядомых традыцый, якая прыжылася ў сучасным грамадстве. Беларусы заўсёды адрозніваліся сваім паважлівым стаўленнем да продкаў 👴👵.
"Прыходзьце, дзяды-радзіцелі, к свайму сталу, к нашаму прыпечку, хлеба-солі дасылайце 🍞🧂, каб было чым душы памінаць год ад года, век ад веку..." 🕊️
Як праходзіла гэта каляндарна-абрадавае свята ў Альхоўцы, расказалі і паказалі дзецям 🧒👧 творчыя работнікі філіяла "Альхоўскі сельскі клуб" 🏡🎭.
Давайце будзем зберагаць нашы традыцыі 🤲. Бо гэта наша роднае, сваё. ❤️❤️❤️
#нашытрадыцыі #дзяды #культураАльхоўка #культураАстравеччыны #культураГродзеншчыны