Top Новости

 
 

Новости Центра

Мероприятия
Мероприятия
Мероприятия
Мероприятия
Мероприятия
Мероприятия

Два паказы спектакля “Свае і чужыя” прайшлі пры поўным, нечаканым для нас саміх, аншлагу...

“СВАЕ І ЧУЖЫЯ”: ДУБЛЬ ТРЭЦІ
Два паказы спектакля “Свае і чужыя” прайшлі пры поўным, нечаканым для нас саміх, аншлагу: абодва разы даводзілася ставіць прыстаўныя крэслы, бо жадаючых паглядзець пастаноўку было больш, чым месц у зале…
І вось, як некалі казалі, “па шматлікіх просьбах працоўных…”
У пятніцу, 10 лютага, адбудзецца трэці паказ спектакля “Свае і чужыя” па маёй п’есе у пастаноўцы Ганны Ашоўскай з непараўнальнымі Вольгай Лябецкай, Анатолем Радзевічам, Марыяй Васілёнак, Златай Радзевіч, Вікторыяй Урбановіч, Сняжанай Мікша, Яўгенам Васільцом, юнымі і бязмежна таленавітымі Ігнатам Урбановічам, Машай Няфёдавай, Арцёмам Арцем’евым.
П’еса напісана на падставе рэальных падзей – мае аднавяскоўцы адразу пазнаюць герояў. Адна драматычная гісторыя – і сем пакурожаных лёсаў.
…Хочаце даведацца, як чужыя дзеці становяцца роднымі і чаму любімы сын не можа прамовіць слова “мама”?
Чаму не шкадуе паміраючага бацьку родная дачка, а сын чалавека, які вяршыў лёсы іншых, застаецца зусім адзін – без сям’і, родных, сяброў?
Як зацугляць у сэрцы боль, калі дачка выходзіць замуж за забойцу свайго бацькі?
Прыходзьце ў пятніцу ў шматфункцыянальны комплекс (праспект Энергетыкаў, 2).
Пачатак спектакля ў 14.00

          

image
 
 
 
 
image    image
 
 
 

 


image  image image  

 

 

 

image

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP