Top Новости

 
 

Новости Центра

Мероприятия
Мероприятия
Мероприятия
Мероприятия
Мероприятия
Мероприятия

Анастасія Ядзевіч з дзяцінства любіла музыку і хацела стаць работнікам культуры. Прайшлі гады, дзяўчына закончыла Лідскі дзяржаўны музычны каледж і вярнулася на родную Астравеччыну. Цяпер яна ўзначальвае аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Гервяты – мара здзейснілася.

Дзяўчына з настальгіяй успамінае, як школьніцай прыбягала ў мясцовы клуб, каб зноў акунуцца ў непаўторную атмасферу творчасці. Яна з задавальненнем дапамагала работнікам культуры ладзіць розныя мерапрыемствы і такім чынам знаёмілася з жыццём закулісся, спасцігаючы майстэрства сваіх будучых калег. Галоўным прыкладам для пераймання і настаўнікам Насця лічыць сваю папярэдніцу – ветэрана працы культурнай сферы Тарэсу Генрыхаўну Бутвіла. 



Дарэчы, дзяўчыне падабалася не толькі дапамагаць ладзіць канцэрты і ўрачыстасці, але і самой выступаць на сцэне.

– Памятаю, як зусім маленькай я спявала, танцавала дома і канцэртныя касцюмы сабе прыдумвала, – з усмешкай расказвае Анастасія. – Дзякуй бацькам, якія, заўважыўшы гэта, запісалі мяне ў школу мастацтваў. 

Амаль 7 гадоў дзяўчынка займалася ў харавым класе Гервяцкага філіяла дзіцячай школы мастацтваў. Пасля прадоўжыла атрымліваць музыч­ныя веды ў Лідскім вучылішчы па спе­цыяль­насці харавога дырыжыравання. А цяпер дзеліцца творчасцю і стварае добры настрой для гервятцаў і гасцей Дома культуры.

– Мне падабаецца працаваць і стасавацца з людзьмі, дэманстраваць ім хараство музыкі і спеваў, – працягвае малады спецыяліст. – Каб быць на адной хвалі, трэба да кожнага чалавека мець свой падыход, але для мяне гэта не праблема. У нашым аддзеле культуры і вольнага часу дзейнічаюць 3 клубныя фарміраванні: дзіцячы тэатральны гурток «Знайкин театр», аматарскае аб’яднанне «Лавка рукоделия» і дарослы гурток вакальных спеваў «Медуніца». Такім чынам, кожны можа знайсці занятак па душы. 

На жаль, у апошні час людзей усё цяжэй чымсьці зацікавіць і сабраць разам – жывым стасункам яны аддаюць перавагу бяздушным гаджэтам. Тым не менш, Насця не губляе аптымізм і заахвочвае аднавяскоўцаў часцей наведваць Дом культуры. Для гэтага яна стараецца зрабіць памяшканне ўтульным, а падчас навагодніх святаў, восеньскіх ці веснавых урачыстасцей стварае прыгожыя фотазоны, якія карыстаюцца попытам у насельніцтва.

– Я працую для таго, каб маім землякам было прыемна завітаць да нас: паглядзець канцэрт, паўдзельнічаць у мерапрыемствах і пасяджэннях аматарскіх аб’яднанняў ці проста зазірнуць на кубак гарбаты, – адзначае малады загадчык. – Хочацца ўдыхнуць у наш Дом культуры яшчэ больш жыцця і творчасці, бо культура – гэта душа грамадства. Сюды часта прыходзяць школьнікі, і я хачу стварыць для іх маладзёжны гурток. А яшчэ ў мяне з’явілася новая мара: быць не проста работнікам культуры, а прафесіяналам сваёй справы.

Назіраючы, з якім захапленнем Анас­тасія Ядзевіч гаворыць пра сваю дзейнасць, хочацца верыць, што культура гервяцкага краю хоць і ў маладых, але  надзейных руках.




Галіна ФРАНЦКЕВІЧ.

          

image
 
 
 
 
image    image
 
 
 

 


image  image image  

 

 

 

image

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP