Удзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыва “Жыльвіціс” філіяла “Рымдзюнскі сельскі клуб – бібліятэка” ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” паважаюць і шануюць традыцыі і звычаі сваіх бацькоў і дзядоў, якія перадаюцца ў іх сем’ях з пакалення ў пакаленне. Мясцовыя абрады, святочныя традыцыі, фальклор, танцы, рэчы для музейнага пакоя “Куток старажытнага мясцовага побыту” старанна зберагаюцца і захоўваюцца. Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Жыльвіціс” добра вядомы ў Астравецкім раёне і за яго межамі, як адзін з найстарэйшых фальклорных калектываў, захавальнік народных традыцый. Удзельнікі выконваюць старадаўнія песні на беларускай, літоўскай, рускай, польскай мовах. Калектыў адрозніваецца своеасаблівасцю і самабытнасцю, перадае багаты вопыт і традыцыі сучаснай моладзі. Захаваць тое, што засталося ад продкаў, перадаць нашчадкам, зрабіць усё магчымае, каб зноў гучалі над дзіцячымі калыскамі даўнія мелодыі бабуліных калыханак, а кожнае свята і традыцыя былі напоўнены простай чалавечай мудрасцю, россыпам прыказак, прымавак – галоўная мэта шматгадовай працы калектыва.
Дасягненні і ўзнагароды народнага фальклорна-этнаграфічнага
калектыва “Жыльвіціс”:
2023 год- абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, дыплом “За пераемнасць народных традыцый і інтэграцыю ў маладзёжнае асяроддзе”;
2023 год – абласная выстаўка этнапрадметаў “Нам засталася спадчына”, г.Гродна
2023 год – абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” (Гродзенскі раён), дыплом за ўдзел;
2024 год - конкурс дабрачынных праектаў АТ “Атамбудэкспарт”(Расійская Федэрацыя) - Пераможца ў намінацыі “Культура і спорт” (праект “Жыльвіціс – захавальнік народных традыцый. Абарона і захаванне культурнай спадчыны і народнай творчасці, перадача традыцый і звычаяў будучаму пакаленню”) і ў намінацыі “Патрыятычныя ініцыятывы” – “Старэйшае пакаленне”;
2024 год - XIV рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (г. Гродна), дыплом за ўдзел;
2024 год - каравай-фэст “Бацькава булка”(г. Свіслач), дыплом за ўдзел;
2025 год - рэспубліканскі семінар “Развіццё культурна-пазнавальнага турызму Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў як важны рэсурс выхавання грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму ў дзяцей і моладзі”(г. Астравец), удзел;
2025 год - рэгіянальны тур абласнога фестываля рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” (аг. Жодзішкі, Смаргонскі раён), удзел;
2025 год - абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” (г. Ліда), дыплом за ўдзел;
2025 год - абласны тур XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (г. Ліда), дыплом за ўдзел.
