Народны драматычны тэатр быў створаны ў 1981 годзе на базе тэатральнага гуртка дома культуры г.п. Астравец, які ў 1978 годзе заснавала Галіна Канстанцінаўна Аксютчык. З яе іменем звязана вялікае, яркае, творчае станаўленне жыцця тэатра. Менавіта Г. К. Аксотчык была ініцыятарам стварэння аматарскага тэатральнага калектыву, яго першым кіраўніком і рэжысёрам.
Народны тэатр — жывы арганізм, які адчувае дыханне часу, імкнецца быць прагрэсіўным і запатрабаваным. Для найбольш поўнага стварэння сцэнічных вобразаў у сваіх тэатралізацыях і спектаклях удзельнікі тэатра выкарыстоўваюць сінтэз розных жанраў: пластыкі, музыкі, вакалу. Калектыў тэатру- творчы, згуртаваны і дружны, сладаецца з 11 удзельнікаў. Работа калектыву накіравана не толькі на раскрыццё творчых магчымасцей, авалоданне навыкамі мастацкага слова, акцёрскага майстэрства, але і на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Акрамя тэатра, удзельнікі далучаюцца да майстэрства накладання грыму, падрыхтоўкі сцэнічных касцюмаў і дэкарацый.
Адным з важных момантаў у рабоце з’яўляецца падбор рэпертуару. Улічваюцца ўзроставыя асаблівасці і індывідуальныя магчымасці, узровень агульнай падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Рэпертуар калектыву складаецца з твораў беларускіх і рускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама з аўтарскіх твораў. З кожным годам акцёрскае майстэрства артыстаў расце, удзельнікі не стамляюцца здзіўляць сваіх гледачоў.
Творчае жыццё тэатру насычана пастаянным пошукам новых цікавых ідэй. Яскравыя акцёрскія работы, пошукі новых падыходаў да сцэнічнага ўвасаблення лепшых твораў дазваляюць театру ўдасканальваць майстэрства і мэтанакіравана крочыць далей у сваёй творчай дзейнасці.
Народны тэатр актыўна прымае ўдзел у гарадскіх, раённых і абласных мерапрыемствах. Творчы калектыў ставіць цікавыя спектаклі, тэатралізацыі рознай тэматыкі, а таксама аўтарскія інсцэніроўкі, мініяцюры, маналогі па народных абрадах і святах. Народны тэатр вядзе актыўную канцэртную дзейнасць і прымае ўдзел у тэатральных фестывалях і конкурсах.
Дасягненні і ўзнагароды:
2018 год - абласны конкурс выканаўцаў размоўнага жанру, дыплом “За высокае майстэрства” (аўтарская тэатральная мініяцюра);
2019 год - III адкрыты рэгіянальны фестываль-карнавал раставых лялек і лялечных тэатраў «Дасканалы свет казак», дыплом лаўрэата III ступені, г. Дзятлава;
2023 год - абласны конкурс выканаўцаў размоўнага жанру у намінацыі «Паэзія, інсцэніроўка паэтычнага твора», дыплом за ўдзел;
2023 год - абласны конкурс выканаўцаў размоўнага жанру ў намінацыі «Народная проза», дыплом за III месца;
2024 год - рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» (тэатралізаваная гульнявая праграма), дыплом за ўдзел;
