



м

ер
🌸 Светлай Пасхі, дарагія жыхары аграгарадка Рытань! 🌸
Сёння работнікі філіяла «Рытанскі сельскі клуб» з цёплым сэрцам і шчырымі пажаданнямі наведалі кожнага з вас. Мы імкнуліся перадаць не толькі салодкія падарункі, але і атмасферу сапраўднага свята, радасці і дабра.
Няхай гэты светлы дзень напаўняе вашы дамы ўтульнасцю, а душы — спакоем. Дзякуй вам за вашу адкрытасць, усмешкі і радасць у вачах! Разам мы захоўваем нашы традыцыі і любім свой родны куток.
Христос Уваскрэсе! ✨
#культураОстроветчины #РытанскіСельскіКлуб #Вяликдзень #Традыцыі #СветлаеСвята
