







🐣У Светлы Вялікдзень творчыя работнікі філіяла "Кемелішкоўскі сельскі клуб" Астравецкага раёна і ўдзельнікі клубных фарміраванняў валачобнічалі па вуліцах вёскі Кемелішкі.
Старажытны абрад, прымеркаваны да пачатку вясны, напоўніў наваколле радаснымі спевамі,🎶 пажаданнямі шчасця і дабрабыту, а таксама традыцыйнымі пачастункамі.🍭🍬🎉
Валачобнікі, апранутыя ў святочнае адзенне, спявалі велічальныя песні, віншуючы гаспадароў з надыходам цяпла.🌞 У адказ яны атрымлівалі салодкія пачастункі і падарункі.
Гэтыя мерапрыемствы захоўваюць беларускія традыцыі,☝️ умацоўваюць суседскія сувязі і ствараюць сямейную атмасферу. ♥️
Дзень стаў святам вясны,🌱 культуры і адзінства, паказаўшы, што народныя традыцыі жывуць і квітнеюць.🫶
Са Святам Хрыстовага уваскрашэння, Вас даражэнькія!!!🥚🐣🤗
#культураКемелішкі
#культураАстравеччыны
#культураГродзеншчыны
#нашытрадыцыі
#свята_Вялікдзень2026
