Пастаноўка Святланы Навуменка “Тэсты для дарослых” 🎭паводле п’есы добра вядомага ва ўсім свеце харвацкага драматурга Міра Гаўрана “Не да смеху” прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям’і.
Падчас спектакля глядач стане саўдзельнікам працэсу першаснай тэрапіі, пройдзе папулярныя псіхалагічныя тэсты 📃і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.
“Тэсты для дарослых” – тэрыторыя, дзе і акцёры, і гледачы змогуць не баяцца быць сапраўднымі, не заганяць сябе ў рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць пачуцці, што ўзнікаюць у моманце, тут і зараз.
Калі вы гатовы да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур’ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце «Тэсты для дарослых»
#ТэстыДляДарослых #СвятланаНавуменка #МірГаўран #НеДаСмеху #Тэатр #Гродна
“Тэсты для дарослых” 🎭
- Администратор
