🌟Творчыя супрацоўнікі філіяла "Кемелішкаўскага і Рытанскага сельскіх клубаў" павіншавалі працоўны калектыў РУП "Саўгаса Падольскага" з Калядамі!🎄
Каза, Мядзведзь, Цыганка, Дзед, Пятух з песнямі, жартамі і танцамі стварылі атмасферу радасці і весялосці.
🎤Хтосьці падпяваў знаёмым калядкам, хтосьці прытанцоўваў💃 у такт музыцы, а хтосьці проста назіраў з задавальненнем за гэтым вясёлым прадстаўленнем.
❄️Калядоўшчыкі жадалі ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўрадлівага года. Яны вераць, што віншаванні прынясуць поспех у працы і асабістым жыцці кожнаму работніку саўгаса❄️🎄🌟🫶🎅.






