✨Людзі! Падзеі. Факты ✨
🤗 Святочнае мерапрыемства да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу прайшло ў філіяле «Міхалішкаўскі сельскі клуб». У гэты дзень павіншавалі і адзначылі ўзнагародамі самых лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі КСУП «Міхалішкі» 🥳, а таксама ўспомнілі ветэранаў працы.
Канцэрт прайшоў на адным дыханні пад гучныя апладысменты 👏!
"️На бетоне зерне 🌾не вырасціш, з ліхтарнага слупа яблык 🍎 не здымеш.
🧐 Як бы навукова-тэхнічна ні развіваўся аграпрамысловы комплекс, па-ранейшаму асноўным і галоўным у сельскай гаспадарцы з’яўляецца ЧАЛАВЕК!" - І гэта сапраўды так!
🤗 Ад усяго сэрца жадаем працаўнікам галіны моцнага здароўя🙏, каб заўсёды спрыяла надвор'е ☀️ і не падводзіла тэхніка🛠️, а ў паўсядзённым жыцці, як можна часцей, знаходзілася месца для адпачынку і усмешак! Няхай жыццё радуе шчасцем кожны дзень, няхай побач будуць любімыя людзі і надзейная сяброўская падтрымка🤝!
#культураАстравецкіраён
#Міхалішкіклуб
#культураГродзеншчыны