"По пути творчества - к успеху!"
НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ПРАЦЫ дзяржаўнай установы “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” быў створаны ў 2001 годзе. Ганаровае званне “Народны” атрымаў у 2005 годзе. На дадзены момант у калектыве налічваецца 22 удзельнікі - гэта людзі пенсійнага ўзросту, ветэраны працы. Удзельнікі калектыву ўсё з розным і цікавым лёсам, але хор аб'ядноўвае іх у адно цэлае. У рэпертуар калектыва ўваходзяць аўтарскія творы беларускіх і рускіх кампазітараў, самадзейных аўтараў, беларускія і польскія народныя песні, песні ваенных гадоў. Хор ветэранаў працы вядзе вялікую канцэртную дзейнасць: выступае на прадпрыемствах раёна, ва ўстановах культуры і адукацыі. Калектыў шматразова ўзнагароджваўся граматамі і дыпломамі за захаванне і развіццё аматарскай творчасці. І 16 сакавика не стала выключэннем
, чарговая грамата. Калектыў шчыра і з душой падзяліўся сваёй творчасцю з гледачамі на фестывалі “Не старэюць душой ветэраны” у г. Іўе
"По пути творчества - к успеху!"
- Администратор