У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце адбылася калегія ўпраўлення культуры "Аб выніках работы ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе і задачах на 2024 год". У калегіі прымалі ўдзел: памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў А.В.Пасюта, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В.Ф.Пранюк, начальнік аддзела культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры І.У.Карповіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Д.В.Малевіч. З асноўным дакладам выступіла начальнік упраўлення культуры А.В.Клімовіч.

🤗 Лепшыя з лепшых па выніках 2023 года атрымалі ўзнагароды.
☝Так СЕКТАР КУЛЬТУРЫ АСТРАВЕЦКАГА раённага выканаўчага камітэта атрымаў ПЕРШАЕ МЕСЦА🥇 ў штогадовым абласным спаборніцтве горада Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы культуры ў 2023 годзе. А Малышэвай Алене Ігнацьеўне з ДУ "АРЦКіНТ" было ўручана Пасведчанне народнага майстра Беларусі.


Віншуем💐🎉!

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP