25 СТУДЗЕНЯ 2024 ГОДА АДБУДЗЕЦЦА АДКРЫЦЦЁ СПРАВАЗДАЧНАЙ ВЫСТАЎКІ МАЙСТРОЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ І МАСТАКОЎ АСТРАВЕЦКАГА РАЁНА “АСТРАВЕЦКІ КАЛАРЫТ”

 

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена звыш 90 экспанатаў, якія выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: саломапляценне, аплікацыя саломкай, выцінанка, мастацкі роспіс, разьба па дрэве, ткацтва, вязанне шыдэлкам, мастацкая апрацоўка скуры, жывапіс і іншае. Работы створаны супрацоўнікамі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”, а таксама майстрамі і мастакамі Астравецкага раёна.

Адметнасцю выстаўкі стане прадстаўленне элементаў нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс Рэспублікі Беларусь, якія бытуюць на тэрыторыі Астравецкага раёна: “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення” (мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці), “Беларускае мастацтва выцінанкі. Мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці”).

Падчас святочнага адкрыцця выставачнай экспазіцыі будуць арганізаваны майстар-класы па саломапляценні і выцінанцы.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 25 студзеня 2024 года ў 15:00 па адрасе: г. Гродна, вул. Савецкая, 8.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 62 37 98, (+375 29) 856 98 87.

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP