Музейныя пакоі Гервяцкага краю

Галоўнае багацце нашай зямлі – працавітыя людзі, якія любяць свой край, шануюць яго традыцыі. Усё, што мы з вамі зараз маем, стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы таленту нашых людзей і іх упартай працы. А наша галоўная місія – ведаць гэтую гісторыю, захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.

На базе філіяла "Рымдзюнскі сельскі клуб-бібліятэка" дзяржаўнай установы "Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці" размясціліся этнаграфічныя музейныя пакоі “Куток старажытнага мясцовага побыту”, “Жыццё і быт Гервяцкага краю” і "Людзі Гервяцкага краю".

Стварэнне музейных этнаграфічных пакояў у філіяле пачалося з 2000 года. Яшчэ ў 2019 годзе ў музейным пакоі было 350 экспанатаў, зараз ужо больш за 500.

На базе музейных пакояў створаны пастаянныя экспазіцыі “Дарога льну” і “Льняныя крылы ручніка”, размешчаны прадметы ткацтва, побыту, адзення, прылады працы, народныя музычныя інструменты, фотадакументы, друкаваныя выданні, выставы карцін, фотаздымкаў, розных асабістых рэчаў. Паступова музейныя пакоі папаўняюцца ўнікальнымі прадметамі.

Музейныя экспазіцыі шырока выкарыстоўваюцца ў адукацыйным і выхаваўчым працэсах падчас правядзення тэматычных экскурсій і вучэбных заняткаў па пэўных школьных прадметах.

У музейных пакоях наведвальнікі могуць азнаёміцца з культурай Гервяцкага краю, побытам продкаў, іх светапоглядам, норавамі, звычаямі, пераканацца ў тым, што ў шматнацыянальнага краю шмат агульнага, але адначасова ён адрозніваюцца самабытнасцю. Спецыялісты філіяла расказваюць пра блізкія і простыя кожнаму чалавеку рэчы: як людзі працавалі, як узводзілі і ўладкоўвалі сваё жыллё, выхоўвалі дзяцей, адпачывалі, апраналіся, у што верылі.

музейная комната Рымдюнского сельского клуба-библиотеки.





 

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP